Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прывітаў удзельнікаў еўрапейскай сустрэчы па пытаннях веравучэння
Святы Айцец
15.01.2015 12:21

Папа Францішак скіраваў прывітальнае пасланне ўдзельнікам сустрэчы кіраўнікоў камісій па пытаннях веравучэння пры еўрапейскіх епіскапатах з членамі Кагрэгацыі Веравучэння.

Сустрэча праходзіць 13-15 студзеня ў венгерскім Эштэргоме. Папа Францішак падзякаваў кардыналу Герхарду Людвігу Мюлеру, прэфекту Кангрэгацыі Веравучэння, за цудоўную ініцыятыву па прызнанні адказнасці мясцовых епіскапатаў, і асабліва камісій па пытаннях веравучэння, за адзінства і інтэгральнасць веры і яе перадачу будучым пакаленням.

Пантыфік пажадаў, каб сустрэча, якая праходзіць у «рэлігійным сэрцы Венгрыі», у духу калегіяльнасці, дапамагла адказаць на дактрынальныя і душпастырскія цяжкасці, якія стаяць сёння перад еўрапейскім кантынентам, з мэтай аднавіць у вернікаў місійны запал і большую адкрытасць на трасцэндэнтнае вымярэнне жыцця, «без якога Еўропа згубіць “гуманістычны дух”, які любіць і бароніць».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.