Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа Францішак спачувае ў сувязі з трагедыяй у Мехіка |
| Святы Айцец |
| 30.01.2015 14:34 |
|
Пантыфік праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа, кардынала Нарберта Рывера Карэра, а ў сваім твіт-паведамленні заклікаў вернікаў ва ўсім свеце маліцца аб супакоі і моцы для ахвяраў здарэння і іх сем’яў. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай выбуху стала няспраўнасць шлангу грузавіка, які пастаўляў газ у медыцынскую ўстанову.Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, AYU |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Папа Францішак падзяляе боль сем’яў ахвяр выбуху, які прывёў да разбурэння радзільні ў заходняй частцы Мехіка. У выніку трагедыі, якая здарылася 29 студзеня, загінула двое дзяцей і медсястра. Каля 70 чалавек, з якіх больш за 20 дзеці, атрымалі раненні.
для друку
Ватыканскае радыё