Святы Айцец: хрысціянін павінен памятаць пра першую сустрэчу з Хрыстом |
Святы Айцец |
30.01.2015 15:51 |
Пантыфік засяродзіўся над заклікам аўтара Паслання да Габрэяў, «узгадаць мінулыя дні» — дні першай сустрэчы з Хрыстом. Папа адзначыў, што гаворка ідзе пра дні вялікай радасці і «жадання чыніць вялікія справы». Ён параўнаў гэты жыццёвы перыяд з часам першага кахання, успаміны пра якое абуджаюць адвагу і энтузіязм. Паводле Папы Францішка, важна памятаць пра атрыманую ласку, першую сустрэчу са святлом Хрыста, каб не трапіць у небяспеку, якая з’яўляецца вялікай пагрозай для ўсіх хрысціян — а менавіта «цёпласць». «Цёплымі» хрысціянамі, на думку Пантыфіка, з’яўляюцца вернікі, якія згубілі памяць пра першую любоў. Яны згубілі энтузіязм веры, цярплівасць, здольнасць зносіць жыццёвыя цяжкасці з любоўю Езуса, пацярплелі паразу на шляху да сустрэчы з Богам. «Цёплыя хрысціяне —бедакі, знаходзяцца ў вялікай небяспецы», — папярэдзіў Святы Айцец. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |