Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак заклікаў спыніць «жахлівае братазабойчае насілле» ва Украіне
Святы Айцец
04.02.2015 16:59

Святы Айцец у чарговы раз заклікаў да спынення ваенных дзеянняў ва Украіне. «Мае думкі зноў скіроўваюцца да ўмілаванага народа Украіны. На жаль, сітуацыя пагаршаецца і супрацьстаянне паміж бакамі ўмацоўваецца. Памолімся, перш за ўсё за ахвяр, сярод якіх шмат мірных жыхароў, і за іх сем’і, і папросім Пана, каб як мага хутчэй спынілася гэта жахлівае братазабойчае насілле», — сказаў Папа 4 лютага на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI.

Пантыфік звярнуўся з заклікам «прыкласці ўсе намаганні, у тым ліку на міжнародным узроўні, дзеля аднаўлення дыялогу — адзінага магчымага шляху да вяртання міру і згоды» на «шматпакутнай зямлі» Украіны. Сённяшні заклік Папы Францішка стаў чарговым за апошнія месяцы. Так, 25 студзеня 2015 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра Пантыфік запрасіў бакі канфлікту «пакласці канец усім ваенным дзеянням». Трэба адзначыць, што ў апошнія тыдні сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася па прычыне актыўных баявых дзеянняў. Паведамляецца пра шматлікія смяротныя ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.