Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заклікае Касцёл абвяшчаць Евангелле ў беднасці
Святы Айцец
06.02.2015 12:44

Касцёл павінен абвяшчаць Евангелле «ў беднасці», а той, хто прапаведуе, павінен мець адзіную мэту перад сабой — палягчэнне пакут бедных, ніколі не забываючыся, што гэта паслуга з’яўляецца справай Святога Духа, а не чалавечых намаганняў - такой была асноўная ідэя гаміліі Папы Францішка падчас ранішняй Эўхарыстыі 5 лютага ў Ватыкане.

«Лячыць. Падымаць. Вызваляць. Праганяць дэманаў. А потым прызнаць цвяроза, што я проста "працаўнік Валадарства" — так павінен глядзець на сваё служэнне вучань Хрыста», — падкрэсліў Папа, нагадваючы пра сваё бачанне Касцёла як «палявога шпіталя».

Папа Францішак спаслаўся на евангельскі фрагмент, які апісвае момант, калі Езус пасылае сваіх вучняў па двое ў вёскі, каб яны прапаведвалі, лячылі і выганялі «нячыстых духаў». «Гэта місія Касцёла — гаіць раны ў сэрцы, адчыняць дзверы, вызваляць і казаць, што Бог добры, Бог даруе ўсё, Бог ёсць Айцец, Бог пяшчотны, Бог заўсёды чакае», — сказаў Пантыфік.

Па словах Святога Айца, дапамагаючы бедным, Касцёл, аднак, не можа забыцца пра сваю асноўную місію — несці Хрыста з апостальскім запалам: забыўшыся пра гэта, ён можа павольна ператварыцца ў свайго роду няўрадавую арганізацыю — магутную, але якая не мае нічога агульнага з Евангеллем.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.