Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік сустрэнецца з рымскім духавенствам |
Святы Айцец |
06.02.2015 12:49 |
![]() Святы Айцец — біскуп Рыма — праводзіць такія сустрэчы штогод. Сёлетняя будзе прысвечана тэме «Ars celebrandi», у прыватнасці, гаміліі падчас Эўхарыстыі. Гэтая тэма разглядаецца Святым Айцом у Апостальскай адгартацыі «Evangelii Gaudium». Чакаецца, што Пантыфік адкажа на пытанні рымскіх святароў. Гэта будзе трэцяя буйная сустрэча Папы Францішка са святарамі Рымскай дыяцэзіі. Дзве папярэднія прайшлі 16 верасня 2013 г. у Латэранскай базыліцы і 6 сакавіка 2014 г. у ватыканскай зале Паўла VI. Падчас іх Пантыфік казаў пра цяжкасці, з якімі сустракаецца духавенства, заклікаў да крэатыўнай адвагі і адкрытасці на праўду, спантанна адказваў на пытанні святароў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.