Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак правядзе відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі
Святы Айцец
06.02.2015 12:58

Папа Францішак прыме ўдзел у відэаканферэнцыі з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі «Scholas Occurentes» (Школы за сустрэчу), створанай ім самім яшчэ падчас біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе.

Форум праходзіў у Ватыкане 3-5 лютага і быў прысвечаны тэме сацыяльнай адукацыйнай адказнасці. У яго межах адбыўся міжнародны фестываль у падтрымку міру і быў прадстаўлены новы адукацыйны праект «Scholas.Lab», мэта якога заключаецца ў спрыянні супрацоўніцтву і кантактам паміж школьнікамі з розных краін з дапамогай сучасных тэхналогій. На закрыццё кангрэсу будзе арганізаваны тэлемост, падчас якога Святы Айцец звернецца да дзяцей-інвалідаў, якія знаходзяцца на розных кантынентах.

Адукацыйную сетку «Scholas Occurentes» (Школы за сустрэчу) тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса заснаваў разам з невялікай групай моладзі. Яе філасофіяй з’яўляецца «культура сустрэчы», пра якую Папа часта кажа і сёння. Зараз гэты адукацыйны праект аб’ядноўвае каля 400 тыс. дзяржаўных і рэлігійных школ, якія супрацоўнічаюць паміж сабой у сферы спорту, мастацтва і тэхналогій.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.