| Пантыфік: для рэформы Рымскай курыі неабходны час, рашучасць і супрацоўніцтва ўсіх |
| Святы Айцец |
| 13.02.2015 11:05 |
|
Па словах Святога Айца, рэформа — гэта не самамэта, а спосаб данесці да людзей хрысціянскае сведчанне, спрыяць больш эфектыўнай евангелізацыі, стварыць умовы для плённага экуменізму, спрыяць больш канструктыўнаму дыялогу з усімі. Рэформа, у падтрымку якой выступіла большасць кардыналаў яшчэ перад канклавам, павінна будзе яшчэ больш удасканаліць ідэнтычнасць Рымскай курыі, дапамагчы наступніку св. Пятра ў выкананні яго вышэйшых пастырскіх абавязкаў на карысць Паўсюднага і мясцовых Касцёлаў. Гэтыя пастырскія абавязкі накіраваны, як адзначыў Папа Францішак, на «ўмацаванне адзінства веры, камуніі Божага народа і выкананне місіі Касцёла ў свеце». Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|


12 лютага ў Ватыкане Папа Францішак адкрыў кансісторый, на якім будуць разглядацца пытанні рэформы Рымскай курыі. У сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Пантыфік падкрэсліў, што асноўная мэта кансісторыя — спрыянне гарманізацыі працы розных ведамстваў, наладжванне больш эфектыўнага супрацоўніцтва ў духу абсалютнай празрыстасці, сінадальнасці і калегіяльнасці.
для друку
Ватыканскае радыё