Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа прызначыў новага назіральніка пры некаторых структурах ААН
Святы Айцец
13.02.2015 11:16
12 лютага Папа Францішак прызначыў новага пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры некаторых структарах ААН — Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (ФАО), Міжнародным фондзе сельскагаспадарчага развіцця (МФСР) і Сусветнай харчовай праграме (СХП). Новым ватыканскім прадстаўніком пры гэтых структурах стаў 54-гадовы іспанскі святар кс. Чыка Арэлана. Святар знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 2002 г. Да гэтага працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Калумбіі, дыпламатычным прадстаўніцтве пры ААН у Жэневе і аддзеле па агульных справах Дзяржсакратарыяту.

Папа Францішак надае вялікую ўвагу праблемам харчовай бяспекі і сельскагаспадарчага развіцця. Пантыфік асабіста наведваў ФАО 20 лістапада 2014 г., выступіўшы з прамовай перад удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі на тэму барацьбы з голадам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.