Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік: трэба вучыцца крытычна глядзець на сябе |
Святы Айцец |
02.03.2015 16:23 |
Святы Айцец заўважыў, што ў асуджэнні іншых людзей «мы ўсе з’яўляемся майстрамі і настаўнікамі», але калі справа тычыцца нас саміх – “усе маем алібі”, усе ўмеем знаходзіць апраўданні ўласным слабасцям, недахопам, правінам і рабіць нявінны выгляд. Але важна зазірнуць унутр уласнага сэрца і ўбачыць свае недахопы і наступствы, якія ад іх могуць быць. «Праходзячы побач з турмой і думаючы пра зняволеных, важна не казаць сабе: “яны гэтага заслугоўваюць”, але паразважаць, на якія б злачынствы мы былі здольныя самі, калі б не ласка Божая», — прапанаваў Папа. Абвінавачваць іншых, дадаў Пантыфік, вельмі проста, але важна быць здольным крытычна глядзець на саміх сябе. Без гэтага першага кроку, па словах Святога Айца, «нельга прайсці наперад ў хрысціянскім, духоўным жыцці». Іншай важнай цнотай, на якую звярнуў увагу Папа Францішак у сваёй гаміліі, з'яўляецца здольнасць саромецца перад Богам: прызнаваць сорам уласнага граху і веліч міласэрнасці Бога ў пэўнага кшталту дыялогу з Ім. Папа заклікаў вернікаў на працягу Вялікага посту асаблівым чынам прасіць Бога аб міласэрнасці і навучыцца крытычна глядзець на саміх сябе.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.