| Для свецкіх супрацоўнікаў Ватыкана пройдуць велікапосныя рэкалекцыі |
| Святы Айцец |
| 06.03.2015 16:11 |
|
У велікапосных духоўных практыкаваннях змогуць прыняць удзел работнікі Дзяржсакратарыяту, Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду, Службы папскіх літургічных цэлебрацый, Ватыканскай апостальскай бібліятэкі, Апостальскай элемазінарыі, Прэфектуры Папскага дому і іншых структур. Папа Францішак са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі перажыў час рэкалекцый у першы тыдзень Вялікага посту, 22-27 лютага. Духоўныя практыкаванні праходзілі ў мястэчку Арыча, у 30 км ад італьянскай сталіцы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|


23-26 сакавіка ў капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы Ватыкана пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для свецкіх супрацоўнікаў структур Рымскай курыі і звязаных з ёй устаноў. Галоўнай тэмай духоўных практыкаванняў будзе спакушэнне Езуса на пустыні. Правядзе рэкалекцыі вядомы італьянскі біблеіст кс. Фабіо Расіні, кіраўнік аддзела пакліканняў Рымскай дыяцэзіі.
для друку
Ватыканскае радыё