| У Вялікі чацвер Папа Францішак абмые ногі вязням |
| Святы Айцец |
| 12.03.2015 11:30 |
|
Традыцыю цэлебрацыі святой Імшы Вячэры Пана ў адной з турмаў, бальніц ці прытулкаў для бедных і выкінутых на ўзбочыну сацыяльнага жыцця Папа Францішак прынёс са свайго душпастырскага досведу служэння ў якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. У папярэднія два гады свайго пантыфікату Святы Айцец цэлебраваў гэту літургію ў рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo» і ў сацыяльным цэнтры «Santa Maria della Provvidenza», у якім пражываюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылыя. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


У Вялікі чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме «Рэбібія». Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя — як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Папа Францішак абмые ногі, згодна з абрадам, уласцівым гэтай літургіі.
для друку
Ватыканскае радыё