Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа пацвердзіў кананізацыю бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
Святы Айцец
18.03.2015 15:21

18 сакавіка падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэта адносна прызнання цуду праз заступніцтва благаслаўлёных бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса — Мары-Зэлі і Луі Мартэнаў. Пантыфік аўтарызаваў таксама сем дэкрэтаў аб прызнанні гераічнасці цнотаў некалькіх кандыдaтаў да беатыфікацыі.

Гаворка ідзе пра італьянскага святара Франчэско Гатола, заснавальніка манаскай Кангрэгацыі дачок Беззаганнай Панны Марыі з Люрда, які памёр у 1899 г.; баснійскага езуіта-навіцыя Петара Барбарыча, які памёр у 1897 г. ва ўзросце 22 гадоў; ірландскую законніцу Мэры Эйкэнхэд, заснавальніцу манаскага Інстытута сясцёр міласэрнасці, якая памерла ў 1858 г.; італьянскую ўдаву Элізабэту Бальда, заснавальніцу Пабожнага дома св. Юзафа ў Гаварда і сузаснавальніцу жаночай Кангрэгацыі пакорных слуг Пана, якая памерла ў 1926 г.; польскую законніцу Вінцэнту ад Мукі Пана, заснавальніцу Кангрэгацыі бэнэдыктынак самарытанак Крыжа Хрыста, якая памерла ў 1937 г.; іспанку Хуану дэ-ла Круз Васкес Гуцьерэс з Трэцяга Ордэна св. Францішка, памерлую ў 1534 г.; свецкую верніцу з Італіі Марыю Орсалу Бусон, якая памерла ў 1970 г.

Пра даты кананізацыі і беатыфікацыі ў паведамленні, распаўсюджаным Прэс-службай Святога Пасаду, не гаворыцца.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.