Папа Францішак наведае штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку |
Святы Айцец
|
19.03.2015 21:22 |
25 верасня 2015 г. Папа Францішак наведае штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Візіт адбудзецца ў рамках святкавання 70-й гадавіны ААН.
Бягучы год мае гістарычнае значэнне для ААН яшчэ і таму, што дзяржавы-члены прымуць у ім шэраг важных рашэнняў у галіне ўстойлівага развіцця, клімату, спакою і дабрабыту чалавецтва.
Плануецца, што Святы Айцец звернецца да Генеральнай Асамблеі ААН, правядзе двухбаковыя сустрэчы з Генеральным сакратаром і Старшынёй Генеральнай Асамблеі, а таксама прыме ўдзел у сустрэчы з персаналам арганізацыі.
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун спадзяецца, што візіт Пантыфіка натхніць міжнародную супольнасць на тое, каб падвоіць намаганні, накіраваныя на гарантыю чалавечай годнасці, сацыяльнай справядлівасці, талерантнасці і разумення сярод народаў свету.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|