Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа сустрэўся са сваякамі ахвяр ісламскіх тэрарыстаў |
Святы Айцец
|
27.03.2015 16:29 |
Папа Францішак удзяліў благаслаўленне і выказаў словы спачування і падтрымкі сваякам забітых тэрарыстамі “Ісламскай дзяржавы” грамадзян Вялікабрытаніі. Гэта адбылося 25 сакавіка ў рамках агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.
На ёй прысутнічалі Майк Хэйнс – брат забітага 14 верасня 2014 г. брытанскага інжынера Дэвіда Хэйнса, і Барбара Хінінг – жонка забітага 3 кастрычніка 2014 г. у сірыйскай пустыні манчэстарскага таксіста і валанцёра адной з гуманітарных арганізацый Алана Хінінга. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі яны мелі магчымасць падыйсці да Святога Айца і паразмаўляць з ім.
Майк Хэйнс пасля трагічнай смерці брата, відэазапіс якой тэрарысты выклалі ў інтэрнэт, прысвяціў сябе распаўсюджванню паслання аб міры паміж рэлігіямі з мэтай іх паяднання супраць экстрэмізму.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.