| Святы Айцец у чарговы раз нагадаў аб праблеме пераследу хрысціян |
| Святы Айцец |
| 07.04.2015 10:54 |
|
«Ваш шлях па дарогах закончыўся, але ўсімі павінен працягвацца духоўны шлях гарачай малітвы, канкрэтнага ўдзелу і адчувальнай дапамогі ў ахове і абароне нашых братоў і сясцёр, якія падвяргаюцца пераследу, прымушаюцца да выгнання, забіваюца, толькі за тое, што з’яўляюцца хрысціянамі. Яны — нашы сучасныя мучанікі і іх шмат. Можам сказаць, што іх нават больш, чым у першыя стагоддзі. Прашу, каб міжнародная супольнасць не заставалася нямой і інертнай перад абліччам гэтага непрымальнага злачынства, якое ўяўляе сабой турбуючае парушэнне элементарных правоў чалавека. Прашу, каб міжнародная супольнасць не адварочвала позірку ў іншы бок», — сказаў Папа Францішак. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|


6 красавіка, звяртаючыся да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана, Папа асаблівым чынам прывітаў дэлегацыю каталіцкага руху «Шалом», члены якога правялі ў Рыме эстафету салідарнасці, з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пераследу вызнаўцаў Хрыста ў свеце.
для друку
Ватыканскае радыё