| Пантыфік абвесціць Доктарам Касцёла армянскага святога |
| Святы Айцец |
| 09.04.2015 13:24 |
|
Падчас літургіі Папа Францішак абвесціць Доктарам Паўсюднага Касцёла св. Грыгорыя з Нарэка — армянскага святара і законніка, паэта і вучонага, які жыў у перыяд паміж 950-1005 гг. Святы Грыгорый паходзіўся з сям’і князя Хасрова Андзэвацы, які пазней стаў епіскапам. З самага маленства выхоўваўся пры кляштары ў армянскім мястэчку Нарэк, якое сёння знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі. Пазней стаў святаром і абатам. Вёў жыццё, поўнае пакоры і любові, шмат працаваў і маліўся. Ён шануецца як вялікі тэолаг і адзін з самых важных паэтаў армянскай літаратуры. Шырокую вядомасць яму прынёс твор «Кніга пакутных песняў», які адыграў важную ролю ў станаўленні армянскай літаратурнай мовы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


12 красавіка Папа Францішак узначаліць літургію з нагоды стагоддзя «Вялікага ліхадзейства» — сістэматызаванага фізічнага знішчэння армян на тэрыторыях, падкантрольных Асманскай імперыі, у перыяд з 1915 па 1918 гг. Літургія ў армянскім абрадзе пройдзе ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.
для друку
Ватыканскае радыё