Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці – спрыяльны час, каб загаіць раны, сведчыць пра блізкасць Бога, а таксама каб указаць кожнаму дарогу прабачэння і прымірэння, сказаў Папа Францішак падчас першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці 11 красавіка ў ватыканскай базыліцы.
У гаміліі Святы Айцец патлумачыў матывы абвяшчэння Юбілею Міласэрнасці. Пантыфік адзначыў, што Касцёл у цяперашнім часе вялікіх эпахальных перамен пакліканы да больш выразнага паказвання знакаў прысутнасці і блізкасці Бога. Гэта час, каб нанова адкрыць тое, што ён мае быць знакам і прыладай міласэрнасці Бога, абудзіць “жаданне, зразумець шматлікія знакі чуллівасці, якія Бог дае ўсяму свету, асабліва тым, хто пакутуе, хто самотны, пакінуты, не мае надзеі на прабачэнне і не адчувае таго, што Бог яго любіць”.
“Святы Год абвяшчаецца таму, каб абудзіць у нас радасць з-за таго, што знайшоў нас Езус, які як Добры Пастыр прыйшоў, каб нас шукаць, бо мы згубіліся. А Юбілейны, каб мы ўбачылі цяпло любові Хрыста, які бярэ нас на свае плечы, каб прывесці ў дом Айца”,- сказаў Папа Францішак і дадаў, што гэта год, у якім Хрыстус можа да нас дакрануцца і перамяніць сваёй міласэрнасцю, каб мы станавіліся сведкамі міласэрнасці.
“Гэта зручны час для загойвання ранаў, каб сустракаць тых, якія чакаюць убачыць і дакрануцца да знакаў блізкасці Бога, каб прапанаваць кожнаму шлях прабачэння і прымірэння”, - сказаў Пантыфік.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|