Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікавана праграма мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на красавік-чэрвень
Святы Айцец
14.04.2015 16:32

Тры падарожжы за межы Ватыкана, два з якіх у межах Італіі, чакаюць Святога Айца Францішка ў бліжэйшыя месяцы. 14 красавіка была апублікавана афіцыйная праграма мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на красавік-чэрвень.

У ІV Велікодную нядзелю, 26 красавіка, Папа ўзначаліць прэзбітэрскія пасвячэнні ў ватыканскай базыліцы. 3 мая Святы Айцец адправіцца з візітам ў парафію Маці Божай Каралевы Супакою ў Осціі пад Рымам.

12 мая ў базыліцы св. Пятра Папа правядзе Імшу на распачацце генеральнай асамблеі “Caritas Internationalis”. У VІІ Велікодную нядзелю, 17 мая, Пантыфік узначаліць на галоўнай ватыканскай плошчы абрад кананізацыі. Ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы, 24 мая, Папа правядзе Эўхарыстыю ў базыліцы св. Пятра.

У першы чацвер чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Святы Айцец узначаліць Імшу ў латэранскай базыліцы і працэсію да базылікі Санта Марыя Маджорэ. 6 чэрвеня Пантыфік накіруецца ў аднадзённае падарожжа ў Сараева, а праз два тыдні, 21-22 чэрвеня, з пастырскім візітам у Турын.

27 чэрвеня ў Ватыкане Папа прыме ўдзел у кансісторыі, а 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, узначаліць у ватыканскай базыліцы Эўхарыстыю і благаславіць паліі для новапрызначаных мітрапалітаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.