Cвяты Айцец: не трэба блытаць веры з уладай |
Святы Айцец |
21.04.2015 11:01 |
Каментуючы фрагмент Евангелля, дзе натоўп шукае Езуса пасля размнажэння хлябоў і рыб, але толькі для «матэрыяльнага інтарэсу»,Папа Францішак заўважыў, што ў веры ёсць рызыка не разумець сапраўднай місіі Хрыста – гэта адбываецца, калі чалавек карыстаецца Езусам, імкнучыся «да ўлады». «Гэта штодзённая спакуса хрысціян», — спакуса ўлады. Менавіта па яе прычыне вернік упадае ў тую «цеплыню», якая прыносіць «рэлігійную марнасць» і ў канцы канцоў «крывадушнасць», лічыць Пантыфік. Езус даў канкрэтны «рэцэпт», што рабіць у такой сітуацыі: «У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў», зацытаваў Папа сённяшнее Евангелле і ўдакладніў, што гаворка ідзе пра тое, каб верыць у Хрыста, пакладаць давер толькі ў Ім, а не ў іншых рэчах, якія аддаляюць нас ад Яго. Пантыфік закончыў сваю гамілію малітвай да Бога: «Дай нам ласку здзіўлення сустрэчай, а таксама дапамажы нам не трапіць у дух мірскога, дух, які стаіць за знешнім глянцам такога хрысціянства, якое вядзе нас да жыцця як язычнікі». Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |