Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Пантыфік аб рысах хрысціянскай тоеснасці |
| Святы Айцец |
| 30.04.2015 16:18 |
«Хрысціянін заўсёды знаходзіцца перад выбарам: служыць іншым ці карыстацца імі», — адзначыў Папа Францішак 30 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над дзвюма рысамі хрысціянскай тоеснасці. Першая — гэта гісторыя. Апосталы абвяшчалі Езуса Хрыста ў гісторыі народа, які крочыць праз стагоддзі ў напрамку сталасці, поўні часоў. Бог сам увайшоў у гэту гісторыю і ідзе разам з народам, часткай якога з’яўляецца кожны вернік, падкрэсліў Святы Айцец. Паводле Папы Францішка, гаворка ідзе пра гісторыю святых і грэшнікаў, гісторыю граху і ласкі. Яна здзяйсняецца таксама і ўнутры кожнага чалавека.Другой рысай хрысціянскай тоеснасці Папа лічыць служэнне. «Езус абмыў ногі вучням, запрашаючы нас рабіць тое ж — служыць», — нагадаў Пантыфік і дадаў, што «хрысціянская тоеснасць — гэта служэнне, а не эгаізм». Мы ўсе схільныя да эгаізму, заўважыў Пантыфік, але з гэтым грахом трэба змагацца — прасіць Пана аб прабачэнні і навяртанні, дадаў Папа. «Мы пакліканы да служэння. Быць хрысціянінам — гэта не толькі рабіць выгляд такога ці прадстаўляць сябе такім у грамадстве, крыху маскіраваць сваю душу, каб здавалася больш прыгожай. Быць хрысціянінам — азначае рабіць тое, што рабіў Езус — служыць», — падкрэсліў Папа Францішак. Святы Айцец заклікаў вернікаў да рахунку сумлення, галоўнае пытанне ў якім павінна гучаць так: я служу іншым ці карыстаюся імі? Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


«Хрысціянін заўсёды знаходзіцца перад выбарам: служыць іншым ці карыстацца імі», — адзначыў Папа Францішак 30 красавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над дзвюма рысамі хрысціянскай тоеснасці. Першая — гэта гісторыя. Апосталы абвяшчалі Езуса Хрыста ў гісторыі народа, які крочыць праз стагоддзі ў напрамку сталасці, поўні часоў. Бог сам увайшоў у гэту гісторыю і ідзе разам з народам, часткай якога з’яўляецца кожны вернік, падкрэсліў Святы Айцец. Паводле Папы Францішка, гаворка ідзе пра гісторыю святых і грэшнікаў, гісторыю граху і ласкі. Яна здзяйсняецца таксама і ўнутры кожнага чалавека.
для друку
Ватыканскае радыё