Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: экуменізм — гэта не факультатыўная задача
Святы Айцец
30.04.2015 16:42

30 красавіка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Змешанай міжнароднай англіканска-каталіцкай камісіі, пасяджэнне якой праходзіць у Рыме. У сваім звароце Пантыфік падкрэсліў, што еднасць паміж хрысціянамі не з’яўляецца неабавязковым патрабаваннем, а існуючыя падзелы не павінны ўспрымацца як непераадольныя.

Святы Айцец лічыць важным не апускаць рукі перад абліччам цяжкасцяў на шляху да еднасці і давяраць моцы Святога Духа. Папа перакананы, што свет тэрмінова патрабуе супольнага і радаснага сведчання ўсіх хрысціян у сферы абароны жыцця, спрыяння міру і справядлівасці.

Падчас аўдыенцыі Пантыфік падзяліўся, што ў хуткім часе будуць апублікаваны пяць супольных дэкларацый, падрыхтаваных у рамках другога этапу англіканска-каталіцкага дыялогу. Гэта, па словах Святога Айца, сведчыць аб развіцці працэсу збліжэння.

Папа нагадаў пра існаванне моцнай сувязі, якая ўжо зараз злучае ўсе канфесіі — гэта кроў мучанікаў, якія аддаюць жыццё за веру. Асаблівым чынам Пантыфік адзначыў прыклад Уганды, дзе ахвярамі рэлігійнага пераследу сталі як католікі, так і англікане.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.