Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа наведае тры гарады Кубы
Святы Айцец
12.05.2015 13:27

Папа Францішак будзе знаходзіцца на Кубе з 19 па 22 верасня, паведаміў сакратарыят мясцовага епіскапату. Маршрут папскай пілігрымкі будзе пралягаць праз тры гарады: Гавану, Ольгін з насельніцтвам 500 тыс. і Сант’яга-дэ-Куба, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Міласэрнасці дэль-Кобра. З гэтага горада Папа накіруецца ў Вашынгтон, адкуль распачне візіт у ЗША.

Аб планах Пантыфіка наведаць востраў стала вядома зусім нядаўна. У Ватыкане яго пацвердзілі толькі некалькі тыдняў таму. Папу запрасілі мясцовыя ўлады і каталіцкія біскупы. Візіт адбудзецца па дарозе ў Злучаныя Штаты, але яго нельга лічыць проста этапам аднаго падарожжа, адзначаюць эксперты.

У ЗША Святы Айцец прабудзе з 22 па 27 верасня і наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Філадэльфію, дзе прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сeм’яў. Чакаецца, што Папа выступіць перад абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША.

Ватыканская дыпламатыя выступіла ў якасці пасярэдніка ў аднаўленні – пасля больш чым 50 гадоў – дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Куба і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.