Засталося некалькі тыдняў да выдання энцыклікі аб экалогіі |
Святы Айцец |
15.05.2015 15:09 |
Кіраўнік Прэс-службы абверг чуткі аб «дактрынальных праблемах», якія нібыта мелі месца ў чарнавіку дакумента, прадстаўленым у Кангрэгацыю Веравучэння і маглі справакаваць адцягненне тэрміну яго выдання. Святар распавёў, што «працэдуры падрыхтоўкі энцыклікі да публікацыі адбываюцца цалкам нармальна» і без затрымак. Тым больш канкрэтных датаў з’яўлення дакумента ніколі не называлася. Версіі, якія распаўсюджваліся некаторымі асобамі, грунтаваліся на плётках і домыслах, як сцвердзіў на гэты конта. Ламбардзі. Кіраўнік Прэс-службы заўважыў, што тэкст энцыклікі ўжо перакладзены на розныя мовы і яе выданне адбудзецца праз некалькі тыдняў, хутчэй за ўсё ў чэрвені. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |