Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа абмеркаваў правядзенне Года Міласэрнасці з ватыканскімі іерархамі
Святы Айцец
18.05.2015 16:35

Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі ўсіх ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Яна адбылася раніцай 18 мая ў Балонскай зале Апостальскага палацу. У цэнтры ўвагі Святога Айца і ватыканскіх іерархаў было правядзенне Года Божай Міласэрнасці. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма.

У межах Года Міласэрнасці Ватыкан наведаюць мільёны пілігрымаў. Некалькі дзён таму адбылося пасяджэнне адпаведна створанай ватыканска-італьянскай каардынацыйнай групы, у якую ўваходзяць высокія касцёльныя іерархі, прадстаўнікі ўраду, муніцыпальных і рэгіянальных органаў улады.

Юбілейны Год пачнецца ў Касцёле 8 снежня 2015 г., у свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і будзе працягвацца да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, 20 лістапада 2016 г. Яго афіцыйнае абвяшчэнне адбылося 11 красавіка 2015 г. выданнем папскай булы “Misericordiae Vultus”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.