Святы Айцец падтрымаў малітву за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу |
Святы Айцец
|
20.05.2015 14:06 |
Падчас агульнай аўдыенцыі 20 мая Папа Францішак распавёў пра прапанову Канферэнцыі Біскупаў Італіі ўзгадаць ва ўсіх дыяцэзіях свету 23 мая, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, пра людзей, вымушаных бегчы са сваіх краін і пераследаваных за хрысціянскую веру.
“Жадаю, каб гэты момант малітвы ўмацаваў разуменне, што рэлігійная свабода – гэта неад’емнае права чалавека, каб узняў адчувальнасць у адносінах да драмы хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу ў наш час, і паклаў канец гэтаму непрымальнаму злачынству”, - сказаў Папа.
Генаральная асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі праходзіць у Ватыкане з 18 па 21 мая. У цырымоніі адкрыцця форума прыняў удзел сам Папа Францішак. Пантыфік звярнуў увагу італьянскіх іерархаў на прыярытэты дзейнасці мясцовага Касцёла.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|