Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заступіўся за работнікаў італьянскага завода
Святы Айцец
03.06.2015 15:01

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 чэрвеня Папа Францішак выказаў спачуванні сем’ям ахвяр паромнай катастрофы на рацэ Янцзы, а таксама заклікаў да павагі правоў людзей, занятых на заводзе “Whirlpool” у рэгіёне Кампанія на поўдні Італіі, якія знаходзяцца ў небяспецы страціць працоўныя месцы.

Вітаючы англамоўных пілігрымаў, Пантыфік выказаў спачуванні кітайскаму народу ў сувязі з катастрофай турыстычнага судна на рацэ Янцзы. 1 чэрвеня ўвечары перакуліўся турыстычны карабель, на борце якога было 458 чалавек. Як было абвешчана, гаворка ідзе пра па меншай меры 20 смяротных ахвяр і 400 прапаўшых без вестак. Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр, іх сем’і і ўсіх, хто ўдзельнічае ў выратавальнай аперацыі.

Звяртаючыся да італьянскіх пілігрымаў, Пантыфік выказаў занепакоенасць у сувязі са становішчам людзей, працуючых на заводзе “Whirlpool” у італьянскім горадзе Карынара, якія сутыкнуліся з сітуацыяй, калі могуць страціць свае працоўныя месцы. Папа заклікаў да справядлівага вырашэння існуючых праблем, павагі да правоў усіх, асабліва сем’яў. Святы Айцец адзначыў, што сітуацыя ў рэгіёне ў цэлым вельмі цяжкая і таму тут асабліва неабходна адкрыццё шляхоў надзеі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.