Папа прызначыў новага арцыбіскупа Берліна |
Святы Айцец |
08.06.2015 18:02 |
Іерарх нарадзіўся ў Дзюсельдорфе ў 1954 г. Вывучаў тэалогію ў Боне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1980 годзе і доўгі час займаўся душпастырствам у Кёльнскай архідыяцэзіі. З 1992 г. працаваў кіраўніком аддзела душпастырства ў мясцовай курыі. Быў генеральным сакратаром Камітэта па арганізацыі ХХ Сусветнага дня моладзі, які праходзіў у Кёльне ў 2006 г. У гэтым жа годзе атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны на пасаду дапаможнага біскупа Кёльнскай архідыяцэзіі. Пастырскае кіраўніцтва дыяцэзіяй Дрэздэн-Мейсэн ажыццяўляў са студзеня 2013 г. (AG) |