Папа: бацькі мусяць бараніць дзяцей ад інтэрнэт-залежнасці |
Святы Айцец |
09.06.2015 11:31 |
Па словах Папы, бацькі мусяць абараняць сваіх дзяцей ад бруду парнаграфіі і не дазваляць, каб камп'ютары стаялі ў дзіцячых спальнях. Камп'ютарная залежнасць «шкодзіць душы», адзначыў Святы Айцец, растлумачыўшы, што «такім чынам можна праз уласныя дзеянні пазбавіцца свабоды, зрабіцца нявольнікам камп'ютара». «Здзіўляе, як шмат сем'яў, бацькоў і маці, кажуць мне: "Мы сядзім за сталом з дзецьмі, а побач з імі ляжаць іх мабільныя тэлефоны", і... гэта іншы сусвет», – сказаў Папа. Заўважыўшы, што «мы не можам адмаўляць віртуальную мову, бо яна існуе», Пантыфік дадаў: «Мы павінны выкарыстоўваць яе правільным чынам, бо гэта адпавядае прагрэсу чалавецтва, аднак, калі яна адлучае нас ад жыцця нашага грамадства, ад сямейнага жыцця, ад сяброўства і нават ад спорту і мастацтва, прывязвае да камп'ютара, - гэта дакладна псіхічная хвароба». Неабмежаваны доступ дзяцей да камп'ютараў адкрывае дарогу «брудным рэчам, такім, як парнаграфія... праграмам, якія пашыраюць рэлятывізм, геданізм, спажывальніцтва», сказаў Папа. «Ёсць бацькі, якія не дазваляюць трымаць камп'ютары ў пакоях дзяцей. Камп'ютары мусяць стаяць у агульных пакоях. Гэта дапаможа бацькам пазбегнуць [падобных праблем]», – заключыў Пантыфік. Паводле LifeSiteNews і Catholic News Agency (АлГ) |