Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ўзначаліць Звычайны кансісторый
Святы Айцец
17.06.2015 12:51

27 чэрвеня Папа Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па некаторых кананізацыйных справах. Аб гэтым паведаміла Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторый распачнецца цэлебрацыяй Літургіі гадзін.

Кардыналы, прысутныя ў гэты час у Рыме, збяруцца ў Зале кансісторыяў Апостальскага палаца для разгляду спраў кананізацыі благаслаўлёных: кс. Вінчэнца Гросі, дыяцэзіяльнага святара з Італіі; іспанкі сястры Марыі ад Беззаганнага Зачацця з Кангрэгацыі Сясцёр Таварыства Крыжа; свецкіх вернікаў з Францыі Мары-Зэлі і Луі Мартэн, бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса.

Раней Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб сапраўднасці цудаў, учыненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.