Святы Айцец заклікаў да адказнасці за прыроду |
Святы Айцец |
17.06.2015 16:30 |
“Гэты наш дом разбураецца, што наносіць шкоду ўсім, асабліва самым бедным. Я заклікаю да адказнасці на падставе задання, якое Бог даў чалавеку падчас стварэння: “апрацоўваць і даглядаць” “сад”, у якім быў паселены (пар. Быц 2, 15). Заахвочваю ўсіх прыняць з адкрытай душой гэты дакумент, упісаны ў лінію сацыяльнага навучання Касцёла”, - сказаў Святы Айцец 17 чэрвеня напрыканцы агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Энцыкліка Папы Францішка на тэму экалогіі будзе называцца “Laudato si’.
Пра клопат аб супольным доме” і стане першым дакументам такога ўзроўню,
цалкам прысвечаным пытанням навакольнага асяроддзя. “Laudato si”’(Будзь
праслаўлёны) – гэта ўскліканне з паэтычнай малітвы
св. Францішка Асізскага, напісанай каля 1225 г. і вядомай як “Гімн
стварэнню” або “Гімн брату Сонцу”. (AG) |