Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа наведае Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку |
| Святы Айцец |
| 20.06.2015 14:42 |
|
Інфармацыю распаўсюдзіла Прэфектура папскага дому на сваёй інтэрнэт-старонцы. Пантыфік асабіста “анансаваў” сваю афрыканскую пілігрымку 12 чэрвеня падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў, якія праходзілі ў Рыме. Падчас жывога дыялогу святар з Бурундзі спытаў Папу аб магчымасці яго візіту ў Афрыку, на што Святы Айцец даў сцвярджальны адказ і назваў у якасці сваёй мэты Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку. Таксама Пантыфік прызнаўся, што разглядаецца магчымасць яго падарожжа ў Кенію. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Сталі вядомыя даты візіту Папы Францішка на афрыканскі кантынент. 27-29 лістапада 2015 г. Святы Айцец наведае Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку.
для друку
Ватыканскае радыё