Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа наведаў санктуарый Божай Міласэрнасці ў Эквадоры
Святы Айцец
07.07.2015 12:11

У другі дзень візіту ў Эквадор, 6 ліпеня, Папа Францішак прыбыў у Гуаякіль, самы вялікі горад краіны. Сюды Пантыфік прыляцеў раніцай з Кіта і адразу з мясцовага аэрапорта адправіўся ў санктуарый Божай Міласэрнасці.

Па дарозе Папа вітаў людзей праз адкрытае акно аўтамабіля. Перад санктуарыем сабраліся сотні дзяцей, якія надзвычай радасна віталі прыбыццё Пантыфіка. Калі Святы Айцец увайшоў у храм, сабраныя там вернікі спявалі “Аллелюя” з араторыі “Месія” Гендэля. Пантыфік трымаў у руцэ букет белых кветак і паклаў іх на алтары, над якім змешчаны вялікі абраз Хрыста з надпісам на іспанскай мове “Езу, давяраю Табе”. Побач з алтаром знаходзіцца таксама абраз св. Фаўстыны Кавальскай.

Пасля кароткай асабістай малітвы Папа заклікаў вернікаў разам памаліцца “Вітай, Марыя”. Таксама Пантыфік папрасіў аб малітве ў яго інтэнцыі. На заканчэнне сустрэчы Святы Айцец удзяліў сабраным благаслаўленне і падзякаваў за іх “хрысціянскае сведчанне”. На шляху да выхаду Папа благаславіў хворых, некаторыя з якіх ляжалі на насілках.

З санктуарыя Пантыфік паехаў у парк “Samanes” у паўночнай частцы горада, каб узначаліць там святую Імшу.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.