Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да парагвайскага духавенства: “Малітва – адлюстраванне любові, якую мы адчуваем да Бога, да іншых, да створанага свету”
Святы Айцец
12.07.2015 16:46

11 ліпеня Папа Францішак узначаліў у архікатэдры Унебаўзяцця Маці Божай у Асунсьён у Парагваі ўрачыстыя Нешпары з удзелам біскупаў, святароў, дыяканаў, кансэкраваных асобаў, семінарыстаў і прадстаўнікоў каталіцкіх рухаў.

“Як гэта выдатна маліцца Нешпарамі разам. Як мы можам не марыць з Касцёлам, які адлюстроўвае і паўтарае гармонію голасу і спеву ў паўсядзённым жыцці?” - сказаў у сваім разважанні Пантыфік. Папа дадаў, што літургічная малітва, яе структура і рытм, “жадае быць выразам усяго Касцёла – Нявесты Хрыста, які хоча быць падобным да свайго Пана”.

Святы Айцец падкрэсліў, што духоўныя асобы - гэта тыя, хто змагаецца, каб абараніць годнасць кожнага чалавечага жыцця з моманту нараджэння да часу, калі гадоў усё больш, а сілы ўсё менш. “Малітва з’яўляецца адлюстраваннем любові, якую мы адчуваем да Бога, да іншых, да створанага свету. Запаведзь любові – гэта лепшы спосаб для вучня-місіянера стаць падобным да Езуса”, - сказаў Пантыфік.

Папа заклікаў духавенства і законнікаў актыўна ўключацца ў апостальскую працу ў грамадстве, асабліва вакол душпастырскіх планаў дыяцэзій і кантынентальных місій. Святы Айцец нагадаў, што кожны павінен мець свядомасць сваіх абмежаванняў. “Пакліканы Богам не выхваляцца, не патрабуе імгненнага прызнання або апладысментаў, не адчувае жадання да павышэння і не адносіцца да іншых так, як быццам бы стаяў на больш высокім узроўні”, - сказаў Папа.

Усе праспявалі гімн “Magnificat”, прагучала малітва вернікаў, а ў канцы Святы Айцец удзяліў сваё благаслаўленне і пад развітальную песню і апладысменты пакінуў катэдру, адкуль накіраваўся ў сваю часовую рэзідэнцыю ў Апостальскай нунцыятуры.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.