| Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: візіт Папы ў парагвайскі санктуарый – рэабілітацыя народнай пабожнасці |
| Святы Айцец |
| 13.07.2015 14:13 |
|
“Папа вельмі шануе народную пабожнасць. Часам тэолагі і інтэлектуалы лічаць, што з ёй звязана небяспека сентыменталізму і забабонаў. Але Папа Францішак, дзякуючы свайму вялікаму вопыту і блізкасці да народа, разумее ўсю глыбіню народнай пабожнасці і яе ролю ў актывізацыі веры. Бо ў ёй жывым, поўным і інтэгральным чынам выяўляецца жывая вера чалавека. І не толькі выяўляецца, але таксама ўключае пачуцці, розныя сродкі выразу, культуру, фарміруе культуру народа і яго гісторыю”, - сказаў а. Ламбардзі. (AG) |


Візіт Папы ў парагвайскі санктуарый Маці Божай у Каакупэ – свайго роду рэабілітацыя народнай пабожнасці, значэнне якой у апошнія дзесяцігоддзі ў некаторых асяроддзях Касцёла было моцна заніжана, лічыць кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі, які суправаджаў Пантыфіка падчас яго лацінаамерыканскага падарожжа.
для друку
Ватыканскае радыё