Папа ўхваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў кандыдатаў да беатыфікацыі |
Святы Айцец |
18.07.2015 18:00 |
Таксама Пантыфік ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў біскупа Вероны Джузэпэ Карара, памерлага ў 1980 г.; мексіканскага святара Агусціна Рамірэса Барба, заснавальніка жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр служак Міласэрнага Пана, памерлага ў 1967 г.; італьянскага францішканіна Сімпліцыяна ад Божага Нараджэння, заснавальніка жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак ад Найсвяцейшых Сэрцаў, памерлага ў 1898 г.; мексіканскую ўдаву Марыю Агілар і-Торэс, заснавальніцу жаночай манаскай Кангрэгацыі Сясцёр Наймітак Найсвяцейшага Сакрамэнту, памерлай у 1937 г.; французскую сястру Мары-Тэрэз Дзюпуі Борд з Таварыства Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцу жаночай манаскай Кангрэгацыі Місіянерак Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі, памерлай у 1953 г.; італьянку Элізу Мічэлі, заснавальніцу Інстытута Сясцёр Сельскіх Катэхістак Найсвяцейшага Сэрца, памерлай у 1976 г.; іспанскую законніцу Ізабэль Мэндэс Хэрэра з жаночай манаскай Кангрэгацыі Служак св. Юзафа, памерлую ў 1953 г. (AG) |