Папа Францішак: для перамогі над СНІДам неабходна адзінства |
Святы Айцец |
25.07.2015 15:56 |
Святы Айцец выказаў падтрымку і павагу ўсім, хто прысвяціў сябе ратаванню хворых на СНІД, асабліва праз высокаактыўную антырэтравірусную тэрапію і прафілактычныя дзеянні. Гэтыя меры сведчаць пра “магчымасць пазітыўнага выніку, калі ўсе сектары грамадства яднаюцца для дасягнення супольнай мэты”, гаворыцца ў пасланні. Папа запэўніў таксама ў сваёй малітве, каб “усім дасягненням у фармакалогіі, тэрапіі і даследваннях спадарожнічала рашучае імкненне спрыяць цэласнаму развіццю кожнай асобы”. (AG) |