Папа даў пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў Сусветнага дня моладзі |
Святы Айцец |
26.07.2015 16:20 |
Гэтым сімвалічным жэстам Святы Айцец адкрыў рэгістрацыю удзельнікаў Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) 26-31 ліпеня 2016 г. “Сёння адкрываецца рэгістрацыя на ХХХІ Сусветны дзень моладзі, які адбудзецца ў наступным годзе ў Польшчы. Я хацеў асабіста даць пачатак рэгістрацыі і таму запісаўся, у якасці пілігрыма, з дапамогай электроннага дэвайсу. Гэты дзень, які пройдзе ў Год Міласэрнасці, будзе ў пэўным сэнсе Юбілеем моладзі, пакліканай разважаць над тэмай “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць” (Мц 5, 7). Запрашаю моладзь з усяго свету да жыцця гэтай пілігрымкай, або накіроўваючыся ў Кракаў, або прымаючы ўдзел у гэтым моманце ласкі ва ўласных супольнасцях”, - пажадаў Папа Францішак. (AG) |