Папа сустрэнецца з міністрантамі з еўрапейскіх краін |
Святы Айцец
|
27.07.2015 16:18 |
4 жніўня Папа Францішак сустрэнецца з удзельнікамі міжнароднай пілігрымкі міністрантаў у Рым. Падобныя падзеі адбываюцца кожныя пяць гадоў. Сёлета ў ёй прымуць удзел міністранты з многіх краін Еўропы, за выключэннем Германіі, міністранты з якой здзейснілі асобную пілігрымку ў Рым у 2014 г.
У рамках гэтай ініцыятывы адбудуцца выступленні каталіцкіх музычных калектываў з Румыніі, Італіі, Германіі і Беларусі, а затым малітва і сустрэча з Папам.
Мерапрыемства арганізавана асацыяцыяй “Coetus Internationalis Ministrantium”, якая аб’ядноўвае нацыянальныя і дыяцэзіяльныя структуры, што займаюцца міністрантамі ў Еўропе. Міжнародная пілігрымка пройдзе на тэму “Вось я, пашлі мяне” (Іс 6, 8). Чакаецца, што ў ёй прымуць удзел каля 9 тыс. чалавек.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|