Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Футбольны клуб “Баварыя” перадаў Пантыфіку мільён еўра на дабрачыннасць |
Святы Айцец
|
06.08.2015 21:02 |
Нямецкі футбольны клуб “Баварыя” перадаў Папу Францішку чэк на адзін мільён еўра. Святы Айцец сам можа вырашыць, на які дабрачынны праект будзе прызначана гэта сума, паведамілі ў клубе.
Чэк перадаў прэфекту Папскага дома арцыбіскупу Георгу Генсвайну прэзідэнт “Баварыі” Карл-Хайнц Руменінге перад матчам з Рэалам, які прайшоў у Мюнхене 5 жніўня і скончыўся для нямецкай каманды перамогай 1:0.
Арцыбіскуп Генсвайн перадаў прывітанне ад Папы і сардэчнае “аддзяч, Божа” пасля нечаканага падарунка. У інтэрв’ю нямецкай газеце “Tageszeitung” іерарх таксама прызнаўся, што на працягу доўгага часу з’яўляецца заўзятым прыхільнікам “Баварыі”.
У кастрычніку 2014 г. Папа Францішак прыняў спартсменаў і супрацоўнікаў мюнхенскай “Баварыі” на аўдыенцыі ў Ватыкане. Тады госці паабяцалі, што з даходаў ад таварыскіх матчаў перададуць мільён еўра на дабрачыннасць.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.