Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа накіраваў сваіх пасланнікаў на ўрачыстасці ў розных краінах |
Святы Айцец
|
08.08.2015 15:54 |
Папа Францішак прызначыў спецыяльных пасланнікаў на ўрачыстасці, якія адбудуцца ў розных частках свету. Дзяржаўнага Сакратара кардынала П’етро Параліна Пантыфік прызначыў сваім легатам на святкаванне 500-годдзя евангелізацыі Усходняга Тымору – невялікай астраўной дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Гэтая ўрачыстасць пройдзе ў сталіцы краіны Дылі 15 жніўня.
Таксама, згодна з рашэннем Святога Айца, арцыбіскуп Загрэба кардынал Ёсіп Бажаніч стане яго легатам на святкаваннях 300-годдзя санктуарыя Маці Божай у Сіньі ў паўднёвай частцы Харватыі. Урачыстасці пройдуць 15 жніўня.
У гэты ж дзень у Страсбургу (Францыя) адбудзецца святкаванне 1000-годдзя заснавання катэдральнага касцёла. У якасці папскага легата на ўрачыстасць прыбудзе кардынал Пол Пупар, былы старшыня Папскай рады па культуры.
Таксама Пантыфік прызначыў кардынала Андрэ Вэн-Труа, арцыбіскупа Парыжа, сваім спецыяльным пасланнікам на кансэкрацыю новага катэдральнага касцёла ў дыяцэзіі Крэтэй, якая адбудзецца 20 верасня.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.