Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец заклікаў да забароны атамнай зброі
Святы Айцец
09.08.2015 16:04

Да забароны атамнай зброі заклікаў Папа Францішак 9 жніўня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Святы Айцец нагадаў, што 70 гадоў таму адбылося жудаснае атамнае бамбардзіраванне японскіх гарадоў Хірасімы і Нагасакі.

“На адлегласці ў шмат гадоў гэтае трагічнае здарэнне дагэтуль абуджае жах і агіду. Яно стала сімвалам велізарнай знішчальнай моцы чалавека, калі ён памылковым чынам выкарыстоўвае дасягненні навукі і тэхнікі, і пастаянным папярэджаннем чалавецтву, каб назаўсёды адмовілася ад вайны і забараніла атамную зброю і любыя іншыя віды зброі масавава знішчэння”, - сказаў Папа.

Пантыфік заўважыў, што сумная гадавіна бамбардзіравання Хірасімы і Нагасакі з’яўляецца заклікам да малітвы і дзейнасці на карысць міру, пашырэння ў свеце этыкі братэрства і атмасферы мірнага суіснавання паміж народамі. “Няхай з кожнага кутку зямлі ўзнясецца адзіны голас: “Не – вайне! Не – насіллю! Так – дыялогу! Так – міру! З вайной заўсёды праігрываюць! Адзіны спосаб выйграць вайну – не ваяваць!” - сказаў Святы Айцец.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.