Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа скіраваў заклік, звязаны з сітуацыяй ва Украіне |
Святы Айцец
|
23.08.2015 17:48 |
Папа Францішак у чарговы раз звярнуўся з заклікам да мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. 23 жніўня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Пантыфік адзначыў, што «з глыбокай заклапочанасцю» сочыць за канфліктам ва ўсходняй частцы Украіны, які актывізуецца ў апошнія тыдні.
«Я зноў кірую сардэчны заклік да павагі да ўзятых абавязацельстваў па ўвядзенні міру і вырашэнні гуманітарнай сітуацыі ў краіне, з дапамогай арганізацый і людзей добрай волі. Няхай Пан спашле спакой узлюбленай украінскай зямлі, якая заўтра збіраецца адзначыць нацыянальнае свята. Няхай заступіцца за нас Дзева Марыя!» — сказаў Святы Айцец.
Гэта ўжо чарговы ў апошні перыяд заклік Папы Францішка, звязаны з сітуацыяй ва Украіне, што можна патлумачыць адмысловай важнасцю, якую Пантыфік надае дадзенай праблеме.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.