Папа павіншаваў Украіну з Днём Незалежнасці |
Святы Айцец
|
25.08.2015 14:42 |
Папа Францішак скіраваў прывітанне з нагоды Дня Незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня. Пасольства гэтай краіны пры Святым Пасадзе, а таксама Адміністрацыя Прэзідэнта, паведамілі, што Пантыфік даслаў адмысловы ліст да Пятра Парашэнкі.
«У гэтай складанай сітуацыі я малюся за вашу краіну і застаюся ў духоўным адзінстве з ахвярамі, іх сем’ямі і з усімі тымі, хто пакутуе. Я падтрымліваю гэтыя намаганні, якія могуць дапамагчы ўкраінскаму народу ісці ў будучыню ў духу мірy і адзінства», – напісаў Святы Айцец.
Папа дадаў, што ў сваіх малітвах просіць Божага благаслаўлення для Прэзідэнта краіны і ўсяго народа.
23 жніўня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» Папа таксама згадваў Украіну, заклікаўшы «паважаць узятыя абавязацельствы па ўвядзенні міру і вырашэнні гуманітарнай сітуацыі ў краіне».
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|