Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Пантыфік памаліўся аб міры ў гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны |
Святы Айцец
|
02.09.2015 12:22 |
Папа Францішак памаліўся аб міры з нагоды чарговай гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Звяртаючыся да вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 2 верасня, Пантыфік заклікаў у сваёй гарачай малітве, каб «праз заступніцтва Панны Марыі сучасны свет ніколі больш не перажыў жахаў і страшэнных пакутаў падобных трагедый».
«Гэта таксама вечнае жаданне народаў, асабліва тых, якія з’яўляюцца ахвярамі розных трываючых крывавых канфліктаў. Няхай ніколі больш не будзе вайны! Гэта сумны вокліч, які з нашых сэрцаў і сэрцаў усіх людзей добрай волі ўзносіцца да Валадара супакою», – сказаў Святы Айцец.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.