Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў парафіі, кляштары і санктуарыі прыняць па сям’і бежанцаў
Святы Айцец
06.09.2015 17:00

Папа Францішак звярнуўся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе прыняць па адной сям’і бежанцаў. Дзве сям’і ў бліжэйшыя дні будуць прыняты таксама дзвюма ватыканскімі парафіямі.

«Міласэрнасць Бога распазнаецца праз нашы ўчынкі, як сведчыла жыццё бл. Маці Тэрэзы з Калькуты, чарговую гадавіну смерці якой мы адзначалі ўчора», – сказаў Папа пасля малітвы «Анёл Панскі» 6 верасня.

«Перад абліччам трагедыі дзясяткаў тысяч бежанцаў, якія ўцякаюць ад смерці па прычыне вайны і голаду і знаходзяцца на шляху да надзеі на жыццё, Евангелле кліча нас, просіць нас стаць “блізкімі” да самых малых і пакінутых, даць ім канкрэтную надзею. Не толькі пажадаць: “Адвагі, цярпення!” Хрысціянская надзея мае ваяўнічы характар, з настойлівасцю тых, хто ідзе да надзейнай мэты», – заўважыў Святы Айцец.

«Таму, з набліжэннем Юбілею Міласэрнасці, звяртаюся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе, выразіць канкрэтнасць Евангелля і прыняць па адной сям’і бежанцаў. Гэта канкрэтны жэст падрыхтоўкі да Святога Года Міласэрнасці. Няхай кожная парафія, кожная рэлігійная супольнасць, кожны кляштар, кожны санктуарый Еўропы дасць прытулак адной сям’і бежанцаў, пачынаючы з маёй, Рымскай дыяцэзіі», – сказаў Пантыфік.

Папа заклікаў еўрапейскіх біскупаў падтрымаць яго заклік у сваіх дыяцэзіях, нагадваючы, што Міласэрнасць – другое імя Любові.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.