Папа звярнуўся да каталіцкіх урачоў |
Святы Айцец
|
13.09.2015 21:45 |
Папа Францішак прывітаў удзельнікаў канферэнцыі «Этыка і выдаткі на службе здароўю: канфлікты і саюзы паміж маральнасцю, навуковымі даследваннямі і эканамічнымі рэсурсамі». Форум, арганізаваны Асацыяцыяй каталіцкіх урачоў Італіі, пачаўся 12 верасня ў Верчэлі.
Яго ўдзельнікі разважаюць на тэму так званага «новага гуманізму», які часта ставіць перад работнікамі сферы аховы здароўя складаныя выклікі і дылемы. Пасланне да ўрачоў і навукоўцаў ад імя Пантыфіка скіраваў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін.
Святы Айцец выказаў у пасланні надзею, што новыя мэты, пастаўленыя ў сферы аховы здароўя, будуць надалей служыць чалавеку і развіццю медыцынскіх навук з пастаяннай спасылкай да вечных чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Папа заклікаў каталіцкіх урачоў несці ў «сучасныя культуры, пазначаныя секулярызмам і рэлятывізмам, важны ўклад хрысціянскай думкі, якая адкрывае на этычнае і духоўнае вымярэнне і асвятляе праз ззянне праўды».
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|