| Папа даверыў кубінцаў Маці Божай Міласэрнасці |
| Святы Айцец |
| 22.09.2015 16:04 |
|
«Маці прымірэння! Збяры свой народ, раскіданы па ўсім свеце. Учыні кубінскі народ домам братоў і сясцёр, каб ён шырока адкрыў свае розум, сэрца і жыццё для Хрыста, адзінага Збаўцы і Адкупіцеля», — такімі словамі маліўся Пантыфік. Асаблівае месца ў малітве занялі моладзь і хворыя: «Застанься з намі, Пане! (...) Застанься з нашымі дзецьмі і моладдзю. У іх – надзея і багацце нашай краіны. Застанься з тымі, хто пакутуе; падтрымай іх і абарані». «Застанься з намі, Пане, калі ўзнікаюць сумневы, стомленасць або цяжкасці; асвяці наш розум Тваім Словам, кармі нас Хлебам жыцця, які мы Табе ахвяруем у кожнай Эўхарыстыі; дапамажы нам адчуць радасць веры ў Цябе», — завяршыў сваю малітву Папа. (AG) |


21 верасня Папа Францішак прыбыў у Сант’яга-дэ-Куба. З аэрапорта Пантыфік адправіўся ў семінарыю св. Васіля Вялікага, якая стала яго рэзідэнцыяй, дзе сустрэўся з кубінскімі біскупамі, а затым маліўся з імі ў суседнім санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці дэль-Кобрэ.
для друку
Ватыканскае радыё