Папа прыняў рашэнні адносна кананізацыі і беатыфікацыі |
Святы Айцец
|
01.10.2015 16:38 |
30 верасня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў зацвярджэнне дэкрэтаў, якія тычацца аднаго кананізацыйнага і некалькіх беатыфікацыйных працэсаў.
У выпадку кананізацыі гаворка ідзе пра прызнанне мучаніцкай смерці іспанскага святара кс. Веленціно Паленсіо Маркіна і чатырох яго таварышаў, якія загінулі за веру ў Іспаніі ў 1937 г.
Пантыфік таксама ўхваліў рашэнне аб прызнанні гераічнасці цнотаў і тым самым зацвердзіў беатыфікацыю польскага святара кс. Францішка Бляхніцкага, заснавальніка вядомага каталіцкага руху «Святло-Жыццё», памерлага ў 1987 г.
Таксама была прызнана гераічнасць цнотаў яшчэ шасці чалавек: італьянца кс. Джавані Фольчы, заснавальніка Ініцыятывы Боскага Вязня, памерлага ў 1963 г.; іспанца кс. Хасэ Рывера Рамірэса, памерлага ў 1991 г.; мексіканца кс. Хуана Эмануэля Марціна дэль-Кампа, памерлага ў 1996 г.; італьянскага рэдэмптарыста а. Антоніо Марыі Ласіта Філамена, памерлага ў 1917 г.; італьянскай законніцы с. Марыі Бэнэдэты Джузэпы Фрэй з супольнасці цыстэрцыянак, памерлай у 1913 г., і свецкай верніцы з Польшчы Анны Хшаноўскай, памерлай у 1973 г.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|