| 14 кастрычніка найстарэйшаму кардыналу спаўняецца 100 гадоў |
| Святы Айцец |
| 13.10.2015 12:50 |
|
Былы асабісты сакратар Яна XXIII сёння жыве ў сваім доме ў Сота-іль-Монтэ недалёка ад Бергамо. Да сённяшняга дня іерарх з’яўляецца запатрабаваным экспертам, калі гаворка ідзе пра сітуацыю вакол Другога Ватыканскага Сабора або пра Яна XXIII. Пасля свайго служэння ў якасці сакратара Яна XXIII, а пасля яго смерці і Паўла VI, у 1967 г. Капавіла стаў арцыбіскупам К’еці і служыў у гэтай якасці да свайго выхаду на пенсію ў верасні 1971 г. Папа Францішак далучыў іерарха, які з’яўляецца своеасаблівым захавальнікам духоўнай спадчыны Сабору, да Калегіі кардыналаў у лютым 2014 г. Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)
|


Найстарэйшы кардынал
Касцёла, Лорыс Франчэска Капавіла, у сераду 14 кастрычніка адзначыць
свой 100-гадовы юбілей.
для друку
Ватыканскае радыё